4 траўня 2024, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яшчэ гадоў 10 і расейскіх мужчын прымусяць стрыгчыся, як Пуцін»

23
«Яшчэ гадоў 10 і расейскіх мужчын прымусяць стрыгчыся, як Пуцін»

У сетцы жартуюць, што расейцаў неўзабаве чакае доля мужчын КНДР.

Усе мужчыны ў КНДР зараз абавязаныя насіць тую ж стрыжку, што і лідар краіны Кім Чэн Ын. Гэта прадугледжана новым дзяржаўным рэгулятыўным актам, прадстаўленым у Пхеньяне яшчэ каля двух тыдняў таму, паведамляюць мясцовыя СМІ.

У цяперашні час новыя правілы ўступілі ў сілу па ўсёй краіне, аднак не ўсе грамадзяне цалкам ухвалілі такое новаўвядзенне.

«Стрыжка нашага лідара, безумоўна, вельмі практычная, але падыдзе далёка не ўсім, паколькі ва ўсіх розныя твары і форма галавы», - пракаментавала ананімная крыніца ў інтэрв'ю «Радио Свободная Азия».

У сеціве ўжо пачалі жартаваць, што «Яшчэ гадоў 10 і расейскіх мужчын прымусяць стрыгчыся, як Пуцін», - піша ўкраінскае выданне glavnoe.ua.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках