4 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна павялічыць плату за транзіт расейскага газу

2
Украіна павялічыць плату за транзіт расейскага газу

Кіеў перагледзіць кошт транзіту газу з Расеі ў краіны ЕЗ праз тэрыторыю Украіны.

Па словах кіраўніка фракцыі "Батькивщина" ў Вярхоўнай Радзе Сяргея Собалева, цяпер Украіна знаходзіцца ў сітуацыі, калі "не можа быць адпаведнай рэакцыі расейскага боку, таму што кошт на газ адказвае сусветнаму ўзроўню, а тарыфы на транзіт не адказваюць", піша УНІАН.

"Менавіта таму яны (Расея) не могуць нам дыктаваць умовы праз кошт на газ. І гэтыя фактычна перамовы ўжо пачаліся, і мы заявілі пра неабходнасць павышэння тарыфаў на транзіт", - сказаў ён

Нагадаем, 25 сакавіка міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан заявіў, што Украіна не збіраецца плаціць Расеі за газ звыш 387 даляраў за тысячу кубаметраў, што з'яўляецца разліковым коштам па кантракце з "Газпрамам" з улікам раней падпісаных харкаўскіх пагадненняў.

21 сакавіка расейская газета "Ведомости", спасылаючыся на прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, паведаміла, што Украіна пазбавілася зніжкі на газ за базаванне Чарнаморскага флоту ў Крыме, у выніку кошт на гэтую сыравіну з красавіка можа ўзрасці на 80% - да 480 дал. за 1000 куб. м.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках