4 траўня 2024, Субота, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дарэнка: Чаму мы не можам забіваць людзей на тэрыторыі іншых краін?

90
Сяргей Дарэнка: Чаму мы не можам забіваць людзей на тэрыторыі іншых краін?

Скандальны тэлевядучы лічыць, што спецслужбам РФ трэба фізічна ліквідаваць непажаданых палітыкаў у іншых дзяржавах.

Сяргей Дарэнка ў якасці прыкладу прывёў кіраўніка МУС Украіны Арсэна Авакава і аднаго з лідараў арганізацыі «Правы сектар» Аляксандра Музычко, забітага 25 сакавіка ў Роўна, піша "Обозреватель".

"Нейкі палявы камандзір ва Украіне Арсэн Авакаў знішчыў іншага палявога камандзіра, які з ім спрачаўся пра яго ўплыў. Яго там (ва Украіне) няма міністра ўнутраных спраў, трэба зыходзіць з гэтага. Гэтыя камандзіры пачалі ваяваць, вось што мы маем. Гэта вядома дзіка мудра чакаць, пакуль яны перастраляюць адзін аднаго. Але было б значна мудрэй і ёсць такі прэцэдэнт - ёсць такое ў гісторыі, напрыклад, як знішчэнне людзей на тэрыторыі іншых дзяржаў. Як напрыклад, ізраільцяне так рабілі. Чаму мы так не робім? Гэта не дзіўна?" - сказаў ён.

У ходзе дыскусіі Дарэнку нагадалі, што Следчы камітэт Расеі дзейнічае ў рамках закона. Аднак на гэта тэлевядучы сказаў: "У нас ёсць пачуццё справядлівасці, сіла і мы павінны гэта зрабіць".

Нагадаем, Сяргей Дарэнка некалькі гадоў таму набыў кватэру ў цэнтры Менска і неаднаразова расхвальваў Лукашэнку.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках