26 красавiка 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ цікавяць паездкі беларусаў ва Украіну

34
КДБ цікавяць паездкі беларусаў ва Украіну

Супрацоўнікі спецслужбаў цікавяцца мэтай паездак беларусаў у суседнюю краіну.

Пра гэта паведаміў адзін з чытачоў сайта charter97.org з Гомеля.

Ён распавёў, што супрацоўнікі КДБ «ходзяць па прадпрыемствах і вядуць размовы з тымі, хто занадта часта выязджае ва Украіну». У прыватнасці, чытач паведаміў, што з падобнымі пытаннямі ўжо звярталіся да яго знаёмага.

Адзначым, што сотні грамадзян нашай краіны на працягу апошніх месяцаў наведвалі Кіеў і бралі ўдзел у акцыях, якія праходзілі на Майдане Незалежнасці. Беларус Міхаіл Жызнеўскі стаў адной з першых ахвяр сутыкненняў у сталіцы Украіны.

Таксама многія жыхары Беларусі ездзяць ва Украіну за куплямі - адзеннем і прадуктамі, бо там яны значна танней.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках