4 траўня 2024, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашмянскія мытнікі забралі ў расейца 40 кг золата

15
Ашмянскія мытнікі забралі ў расейца 40 кг золата

Золата грамадзянін РФ вёз у Літву.

Ашмянскія мытнікі затрымалі ў грамадзяніна Расеі 40 кг кантрабанднага золата, паведамілі БелТА ў прэс-службе Ашмянскай мытні.

Грамадзянін Расеі ішоў у Літву праз пункт пропуску "Каменны Лог" па "зялёным" калідоры, заявіўшы пра адсутнасць тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Супрацоўнікі мытні вырашылі зрабіць дагляд яго аўтамабіля. У машыне былі выяўленыя поліэтыленавыя пакеты з вырабамі з жоўтага металу 585 пробы і белага металу 925 пробы з каляровымі ўстаўкамі. Тавар вагой у 40 кг перамяшчаўся з выкарыстаннем схованак. Зараз ён накіраваны на матэрыялазнаўчую экспертызу.

Сума затрыманых вырабаў, па папярэдніх дадзеных, складае каля Br700 млн.

Вядзецца адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках