4 траўня 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звераў хоча пераапрануць расейскіх салдат

45
Звераў хоча пераапрануць расейскіх салдат

Скандальна вядомы расейскі стыліст і шоўмэн Сяргей Звераў прапанаваў зладзіць еўрапейскі кастынг дызайнераў для пашыву новай формы расейскім вайскоўцам.

Па словах Зверава, гэтая форма выглядае нямоднай і некамфортнай. У якасці аргументу стыліст прыводзіць успаміны з уласнага жыцця, калі ён сам служыў у савецкай арміі і адчуваў дыскамфорт з-за таго, што ў салдат у іншых краінах было больш якаснае і прыгожа пашытае адзенне, перадае БелТА.

Шоўмэн адзначыў, што ўжо тады Расея адставала ад іншых на 50 гадоў у плане дызайну формы. Сяргей Звераў такім чынам мае намер падтрымаць расейскую армію, бо лічыць, што яна павінна быць лепшай у свеце.

З нагоды таго, якой павінна быць новая форма рускага салдата, стыліст сказаў, што неабходна выконваць класічныя каноны пашыву, але зрабіць пры гэтым новую форму стыльнай і ў той жа час зручнай.

На думку Зверава, у цяперашні час, напрыклад, фуражкі выглядаюць як патэльня з маленькім казырком. Таксама Звераў адзначыў, што варта прыбраць з ваеннага гардэроба жудасныя анучы, і што яму сорамна за краіну з-за такой формы адзення расейскіх салдат.

На кастынг жа Звераў мае намер прыцягнуць айчынных мадэльераў і іх замежных калегаў, а пры распрацоўцы формы прапанаваў улічваць пажаданні саміх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках