4 траўня 2024, Субота, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў Партыі рэгіёнаў: Януковіч будзе балатавацца ў прэзідэнты

32
Крыніца ў Партыі рэгіёнаў: Януковіч будзе балатавацца ў прэзідэнты

Экс-прэзідэнт Віктар Януковіч, які ўцёк з Украіны, не выключае свайго балатавання ў прэзідэнты.

Пра гэта «Главкому» паведамілі крыніцы ў Партыі рэгіёнаў.

Па словах крыніц, менавіта пра гэта можа быць абвешчана заўтра на прэс-канферэнцыі Януковіча ў Растове-на-Доне.

Крыніца таксама адзначыла, што не бачыць перашкод для ўезду Януковіча на тэрыторыю Украіны, паколькі на сённяшні дзень Генпракуратура не вылучыла ў яго адрас ніводнага абвінавачвання.

Нагадаем, у пятніцу, 28 сакавіка, у расейскім Растове-на-Доне павінна адбыцца трэцяя прэс-канферэнцыя Януковіча. Час пакуль не анансаваны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках