4 траўня 2024, Субота, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плата за смеццеправоды ў дамах будзе павялічаная

19
Плата за смеццеправоды ў дамах будзе павялічаная

Жыхары дамоў, абсталяваных смеццеправодамі, за вываз адкідаў будуць плаціць больш.

Як паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб усталяванні так званага дзвюхстаўкавага тарыфу. А вось для жыхароў дамоў, не абсталяваных смеццеправодамі або з закансерваванымі смеццевымі "кропкамі", плата за вываз адкідаў будзе паменшаная. Да такіх захадаў даводзіцца звяртацца ў сувязі з тым, што адкіды, якія трапляюць у смеццеправоды, не пасуюць для здабывання другасных матэрыяльных рэсурсаў і далейшага ўжывання. У той жа час у пад'ездах, абсталяваных смеццеправодамі, нярэдка з'яўляюцца непрыемныя пахі і заводзяцца кузуркі, піша minsknews.by.

У краіне ўжо ёсць досвед поўнай адмовы ад гэтай камунальнай выгоды - у Гомелі. Там усе смеццеправоды закансервавалі больш за 15 гадоў таму, і жыхары актыўна займаюцца паасобным зборам адкідаў.

Усяго ў Мкнску 10.562 смеццеправодаў. З іх на жаданне жыхароў заштукавалі блізу 300.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках