4 траўня 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19 вайскоўцаў дагэтуль у шпіталях пасля ДТЗ пад Чавусамі

5

Вайскоўцы застаюцца ў шпіталі ў Чавусах і ў двух шпіталях Магілёва пасля ДТЗ, якое адбылося 26 сакавіка.

Як паведамлялася раней, ДТЗ здарылася 26 сакавіка пад дзесяць гадзін раніцы на 40-м км трасы Магілёў - Чавусы. Калона аўтамабіляў з вайскоўцамі вайсковай часткі 67/13 (Магілёў) рухалася трасай - яе паспрабаваў абагнаць ВАЗ-2101, але не разлічыў хуткасць і трапіў проста пад колы КамАЗу, які з 38 жаўнерамі з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку кіроўца «Жыгулёў» і сын 1973 года нараджэння, які ехаў з ім, а таксама 33 вайскоўцы, якія ехалі ў «КамАЗе» былі змешчаныя ў лякарню.

З моманту ДТЗ з пацярпелымі ў шпіталях працуюць вайсковыя псіхолагі, арганізаванае дадатковае харчаванне, наведванне сваякамі, паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках