4 траўня 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі заблакавалі доступ да YouTube

6
У Турцыі заблакавалі доступ да YouTube

Улады Турцыі ў чацвер прынялі пастанову блакаваць доступ да відэахостынгу YouTube.

Пра гэта паведамляе турэцкая газета Hurriyet Daily, паведамляе РІА Новости.

Як адзначае выданне, пастанова была прынятая дэпартамэнтам тэлекамунікацый (TIB) праз некалькі гадзін пасля таго, як на сайце быў выкладзены відэазапіс з сустрэчы высокапастаўленых прадстаўнікоў сілавых структур Турцыі. Паводле звестак газэты, падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне магчымага вайсковага ўварвання ў Сірыю.

Як паведамляе агенцтва Ройтэр, міністр замежных спраў краіны Ахмэт Давутаглу ў сваю чаргу заявіў, што апублікаванае відэа, зробленае схаванай камерай, з'яўляецца часткова адрэдагаваным. Ён назваў публікацыю відэароліка "пагрозай нацыянальнай бяспецы краіны".

На мінулым тыдні ўлады Турцыі ў адпаведнасці з выракам суда заблакавалі доступ да сэрвісу мікраблогаў Twitter. Прэм'ер-міністр Таіп Эрдаган заявіў пры гэтым, што не варта абараняць такія сэрвісы, як "Фэйсбук", "Твітэр" і YouTube, бо на іх публікуецца "ўсялякая хлусня".

Пастанова турэцкіх уладаў выклікала хвалю крытыкі з боку грамадскасці. За апошнія дні ў суды Турцыі паступіў шэраг скаргаў ад грамадзян, арганізацый і партый, якія патрабуюць скасаваць блакаванне сэрвісу. Супраць радыкальных адключэнняў сацсетак таксама выступіў прэзідэнт Турцыі Абдулаг Гюль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках