4 траўня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане ад выбуху ў аўтамабілі загінуў чэмпіён свету ў кікбоксінгу

3
У Кыргызстане ад выбуху ў аўтамабілі загінуў чэмпіён свету ў кікбоксінгу

Чэмпіён свету і Еўропы сярод прафесіяналаў у кікбоксінгу Руслан Абасаў загінуў у Кыргызстане ў выніку выбуху аўтамабіля.

Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў ягоным атачэнні і ў праваахоўных органах.

"Паводле папярэдніх звестак, у чацвер пад 18.00 паводле мясцовага часу ў адным з мікрараёнаў горада Токмак Чуйскай вобласці выбухнуў аўтамабіль, у якім у гэты момант у салоне "Таёты" знаходзіўся Руслан Абасаў і ягоная жонка", - распавялі ў кіргізскай міліцыі.

Пацярпелыя былі ў тэрміновым парадку дастаўленыя ў шпіталь.

"Руслан Абасаў ад атрыманых ран памёр па дарозе ў шпіталь", - паведаміў агенцтву прадстаўнік з акружэння спартоўца. Паводле яго слоў, жонка Абасава і дзіця, таксама пацярпелыя ад выбуху знаходзяцца ў рэанімацыі.

Тэрыторыя здарэння ачэплена сапёрамі.

Прычыны выбуху будуць вызначаныя пасля заключэння экспэртаў. Са слоў міліцыянтаў, адна з асноўных версій - тэракт.

Абасаў - чэмпіён свету і Еўропы ў прафесійным кікбоксінгу паводле версіі WBKF.

Фота: stadium.ru

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках