9 траўня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін патэлефанаваў Абаму: просіць дамовіцца аб Крыме

30
Пуцін патэлефанаваў Абаму: просіць дамовіцца аб Крыме

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзідэнту ЗША Бараку Абаму ў пятніцу, каб абмеркаваць ягоную прапанову аб дыпламатычным развязанні крызісу ва Украіне.

Пра гэта піша «Нью-Ёрк Таймс» са спасылкай на заяву Белага дома.

Абама і Пуцін дамовіліся, што дыпламаты абедзвюх краін павінны бліжэйшым часам сустрэцца, каб абмеркаваць гэтае пытанне.

У заяве Белага дома гаворыцца, што тэлефонны званок ад Пуціна адбыўся пасля таго, як дзяржсакратар ЗША Джон Кэры падаў прапановы міністру замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова ў Гаазе на пачатку гэтага тыдня.

Белы дом не выдае прапанову, але адзначае, што Абама сказаў Пуціну падчас размовы, што ЗША хацелі б бачыць дыпламатычнае развязанне, якое ўключае ў сябе адвод Расеяй сваіх войскаў з Крыму і адмова ад дадатковых крокаў для ўварвання ў іншыя часткі Украіны.

У заяве Белага дома гаворыцца, што Абама, які знаходзіўся ў Саудаўскай Арабіі ў пятніцу, «заклікаў Расею падтрымаць гэты працэс і пазбегнуць далейшых правакацый, у тым ліку нарошчвання сіл на сваёй мяжы з Украінай».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках