8 траўня 2024, Серада, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Праектаваць мост праз Керчанскі праліў будзе кампанія спарынг-партнёра Пуціна ў дзюдо

6
Навальны: Праектаваць мост праз Керчанскі праліў будзе кампанія спарынг-партнёра Пуціна ў дзюдо

Кантракт на праектаванне моста праз Керчанскі праліў здабыла кампанія, якую кантралюе мільярдэр Аркадзь Ратэнберг.

«Адгадайце хто будзе праектаваць і рыхтаваць ТЭА (а потым, відавочна, і будаваць) «мост у Крым»? Дзяржкампанія «Аўтадор» падвяла вынікі тэндэру на праектаванне і падрыхтоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання будаўніцтва транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў. Як і меркавалася, кантракт на праектаванне моста праз Керчанскі праліў здабыла кампанія, якую кантралюе былы спарынг-партнёр Уладзіміра Пуціна ў дзюдо і мільярдэр Аркадзь Ратэнберг», - паведаміў адзін з лідараў расейскай апазіцыі Аляксей Навальны ў сваім блогу.

«Пераможцам тэндэру стала ААТ «Гіпратрансмост». Пры пачатковым кошце тэндэру 384 млн руб, «Гіпратрансмост» прапанаваў нязначнае зніжэнне кошту – 375 млн руб. Іншыя ўдзельнікі конкурсу - ЗАТ «Інстытут Гіпрастроймост-СПБ», ААТ «ГІПРАДАРНІІ», ЗАТ «Інстытут «Стройпроект», якія маюць вялікі досвед праектавання аб'ектаў для Алімпіяды-2014 у Сочы, саміту АТЭС ва Уладзівастоку, былі гатовыя выканаць праект за меншыя грошы. Напрыклад, ЗАТ «Інстытут Гіпрастроймост - СПБ» праектаваў вантовы мост у Сант-Пецярбургу і мост праз бухту Залаты рог ва Уладзівастоку, прапаноўваў выканаць кантракт усяго за 289 млн руб. Аднак, вызначальным крытэрам ацэнкі ўдзельнікаў была наяўнасць у кампаніі інавацыйных пастаноў і тэхналогій. Кампанія Аркадзя Ратэнберга ААТ «Гіпратрансмост» стала лідарам па гэтым паказчыку, падаўшы тэндэрнай камісіі пералік з 77 выкарыстаных тэхналогій, з якіх 39 былі прызнаныя «інавацыйнымі і магчымымі да ўжывання», - заявіў блогер.

«І яшчэ пра нейкі нацыянальны суверэнітэт крэмлехеўра заяўляе. Які можа быць суверэнітэт у краіне, дзе большая частка самых выгадных будаўнічых супервыканаўцаў дастаецца нейкаму піцерскаму аферысту, дзякуючы яго «шчыльных сувязяў з Пуціным», - напісаў Навальны.

«Такая краіна не суверэнная, яна належыць мафіі», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках