8 траўня 2024, Серада, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Абама можа схіліць нафтавых шэйхаў да зніжэння сусветнага кошту нафты

4
The Washington Post: Абама можа схіліць нафтавых шэйхаў да зніжэння сусветнага кошту нафты

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які асцерагаецца сабраных на мяжы з Украінай расейскіх войскаў, скончыў чатырохдзённае еўрапейскае турнэ і адправіўся наладжваць стасункі з Саудаўскай Арабіяй.

Для Злучаных Штатаў на гэты момант гэта вельмі важны кантакт, бо арабскія "нафтавыя шэйхі" здольныя прычыніць адчувальныя страты эканоміцы РФ, і ў той жа час іхняй падтрымкай ЗША трэба заручыцца з нагоды сірыйскага пытання.

У сталіцы Саудаўскай Арабіі Эр-Рыяд у Абамы і дзяржсакратара Джона Кэры, які яго суправаджае, адбылася сустрэча з каралём Абдалом. Як паведамляе газэта The Washington Post, амэрыканскі лідэр паспрабуе ўмацаваць стасункі паміж дзяржавамі і загладзіць супярэчнасці, звязаныя з пазіцыяй ЗША што да ядзерных амбіцый Ірана.

Са слоў высокапастаўленых дарадцаў прэзідэнта, гэты візіт стане "інвестыцыяй" у адзін з самых важных кантактаў ЗША на Блізкім Усходзе, паведамляе выданне The Los Angeles Times, якое цытуе InoPressa.

Прадстаўніца Рады нацыянальнай бяспекі Бэрнадэт Міхан заявіла, што сустрэча з лідэрамі краіны дапаможа "ўмацаваць адзін з нашых самых шчыльных кантактаў у рэгіёне і пабудаваць трывалыя сувязі паміж ЗША і Саудаўскай Арабіяй у вайсковай і эканамічнай сфэры, а таксама ў галіне бяспекі".

На думку The Washington Post, ЗША могуць даць "зялёнае святло" Саудаўскай Арабіі на пастаўку апазіцыянерам у Сірыі пяці зенітных ракетных установак. Як мяркуецца, каб не дапусціць іх трапляння ў рукі экстрэмістаў, ЗРК будуць забяспечаныя прыладамі сачэння і механізмам дыстанцыйнага псавання. Раней ЗША была супраць гэтых паставак, прычым менавіта з меркаванняў трапляння ракет у няправільныя рукі.

Таксама заўважым, што могуць быць закранутыя не толькі іранскае і сірыйскае пытанні. Знаходзячыся ў Еўропе, прэзідэнт ЗША накіраваў усе сілы на ўрэгуляванне крымскага пытання. Магчыма, паездка ў Саудаўскую Арабію невыпадковая - Абама можа паспрабаваць схіліць "нафтавых шэйхаў" да зніжэння сусветнага кошту нафты, што сапраўды балюча ўдарыць па эканоміцы Расеі.

Як пісала газэта The Guardian, прэцэдэнт ужо ёсць. Угневаная савецкім уварваннем ў Афганістан у 1979 годзе, Саудаўская Арабія адкруціла нафтавыя краны, што прычынілася да падзення сусветнага кошту сырой нафты да 20 даляраў за барэль (у пераліку на сённяшні кошты) у сярэдзіне 1980-х гадоў. Гэта, аднак, досыць моцна нашкодзіла савецкай эканоміцы, якая, адрозна ад расейскай, была не настолькі моцна залежная ад нафты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках