8 траўня 2024, Серада, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Этуш адмовіўся ўдзельнічаць у «цкаванні» Шэндэровіча

24
Уладзімір Этуш адмовіўся ўдзельнічаць у «цкаванні» Шэндэровіча

Тэатр імя Вахтангава адмовіўся ад пастаноўкі п'есы Віктара Шэндэровіча «Пацярпелы Гольдынэр».

Галоўную ролю ў гэтым спектаклі павінен быў граць Уладзімір Этуш. У сярэдзіне лютага, аднак, Уладзіміра Абрамавіча паклікалі пагаварыць - і прапанавалі адмовіцца ад пастаноўкі. Этуш адмаўляцца адмовіўся, паведаміў расейскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч у артыкуле на сайце «Ежедневного журнала».

Тады дырэкцыя дэ-факта перанесла прэм'еру «на няпэўны час». «Рэпетыцыі, магчыма, будуць працягнутыя ў пачатку наступнага года», - паведаміў сайт тэатра.

«Прапанаваць артысту 1922 года нараджэння перанесці працу на 2015-ы - колькі ў гэтым такту і высакароднасці, колькі стратэгічнага бачання сітуацыі...

Уладзімір Абрамавіч Этуш наважыў працягнуць рэпетыцыі п'есы па-за сценамі тэатра імя Вахтангава. Ён хоча сыграць гэтую ролю.

Чаму Вахтангаўская дырэкцыя, што ўзмоцнена рэкламавала прэм'еру, прызначаную на 6 траўня (дзень нараджэння артыста), у сярэдзіне лютага раптам пачала сутаргава саскрабаць маё імя з афішы - пытанне, ведама ж, рытарычнае: менавіта ў сярэдзіне лютага тэлеканал «Расія» звысоку, на ўсю краіну, надаў мне годнасць падоння і памагатага фашыстаў...

Ёсць, аднак, пытанні не рытарычныя, а сутнасныя. Быць ці не быць, напрыклад. І – ці трэба супраціўляцца? Ну, вы памятаеце.

Гэта састарэлыя, дарма тут нікому не патрэбныя пытанні, дзякуй Богу, не Данія... У нас тут, пасля раптоўнага з'яўлення з ніадкуль строгага бацькі нацыі, пятнаццаты год стаіць рубам іншае, дапраўды лёсавызначальнае пытанне: ці трэба бегчы наперадзе паравоза?

І працаўнікі культуры, што цвёрда наважылі «быць» у кожным выпадку, хорам адказваюць разам з усёй наменклатурай: так! Трэба бегчы наперадзе паравоза, таварышы! Наперадзе ўсякага паравоза! Бегчы, сукаючы ножкамі і абедзвюма сцягнякамі сігналізуючы машыністу аб сваім непадробным энтузіязме і ахвоце дапасавацца да ўсякай павароткі, не чакаючы распараджэнняў.

Спадзяюся, пахвальнае імкненне дырэкцыі Вахтангаўскага тэатра будзе звысоку прыкмечанае і прынясе ёй практычную выгаду - у адваротным выпадку нізасць была марнай.

А прэм'ера спектакля «Пацярпелы Гольдынэр» з Уладзімірам Этушам у галоўнай ролі адбудзецца 7 красавіка ў ДК МІІТ», - напісаў Шэндэровіч.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках