9 траўня 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ хоча захапіць паўднёвы ўсход Украіны

65
РФ хоча захапіць паўднёвы ўсход Украіны

Расея далей намагае федэралізацыі Украіны.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю праграме "Вести" ў суботу паведаміў, што абмяркоўвае расейскую прапанову федэралізацыі Украіны з заходнімі партнёрамі, і яны яго чуюць.

"Магу сказаць, што федэрацыя - гэта ўжо далёка не забароненае слова ў нашых размовах. Перакананы, што мы павінны гэтага намагаць не таму, што нам так хочацца, а таму, што гэта патрабаванне паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў", - сказаў ён.

Са слоў кіраўніка МЗС РФ, канстытуцыйная рэформа павінна быць зацверджаная рэферэндумам і адлюстроўваць інтарэсы ўсіх рэгіёнаў у дапасаванні, каб пасля прыняцця гэтай канстытуцыі ўсенародным галасаваннем адбыліся прэзідэнцкія і парламэнцкія выбары, выбары новых, як цяпер паводзіцца казаць, легіслатур (заканадаўчых сходаў у рэгіёнах) і выканаўчай улады губернатараў, каб яны не прызначаліся, а абіраліся.

"Гэта тое, што патрабуюць ўсходнія і паўднёвыя рэгіёны. Мы перакананыя, што гэта абсалютна слушны шлях. Нам у адказ вуснамі прадстаўнікоў міністэрства замежных спраў Украіны заяўляюць, што расейскія прапановы - гэта правакацыя і ўмяшанне ва ўнутраныя справы, бо ў іх выстаўляюцца ідэі, несумяшчальныя з падвалінамі ўкраінскай дзяржаўнасці. Якія ідэі? Па-першае, федэралізацыі, і па-другое, другая дзяржаўная мова. Я не ведаю, чаму гэта несумяшчальна з падвалінамі ўкраінскай дзяржаўнасці", - адзначыў Лаўроў.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках