8 траўня 2024, Серада, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: NАТO трэба ўмацаваць вайсковыя магутнасці ва Усходняй Еўропе

2
Эдвард Лукас: NАТO трэба ўмацаваць вайсковыя магутнасці ва Усходняй Еўропе

Пяты артыкул NАТO і «ядзерны парасон» ЗША і Вялікабрытаніі - неэфектыўныя сродкі пры інтэрвенцыі.

На думку вядомых аналітыкаў Эдварда Лукаса і А.Веса Мітчэла, NATO варта ўмацаваць свае вайсковыя магутнасці ва Усходняй Еўропе, каб адбіць ахвоту Расеі весці агрэсіўную замежную палітыку, піша эстонскі партал news.err.ee.

У справаздачы для дзейнага ў ЗША Цэнтры аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA) падкрэсліваецца, што дзеянні Расеі выклікалі крызіс бяспекі ў Еўропе, а дыслакаваныя ля ўсходніх межаў Украіны расейскія войскі могуць выйсці за межы Расеі, калі не будзе створаная процівага.

У аналізе пералічваюцца прычыны, чаму Альянс павінен распачаць дадатковыя захады бяспекі ва Усходняй Еўропе:

- Падчас вайны ў Грузіі ў 2008 годзе Расея прадэманстравала магчымасць хуткага ўварвання на тэрыторыю іншых дзяржаў без міжнародных наступстваў. Украіна для Еўропы жыццёва важная - гэта самая буйная тэрытарыяльна дзяржава на кантыненце з 45 млн жыхароў, яе перасякаюць важныя лініі пастаўкі энэргарэсурсаў.

- Агрэсіўную замежную палітыку Расеі стварылі некалькі фактараў: рэваншысцкія імкненні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, скарочаныя ваенныя сілы ў Еўропе, няздольнасць краін Еўрапейскага Звязу стварыць адзіную палітыку абароны, слабыя сувязі вайсковага супрацоўніцтва ў рэгіёне, скарачэнне выдаткаў на абарону.

- Скарачэнне вайсковых магутнасцяў Захаду стварыла сітуацыю, пры якой бяспека Цэнтральнай і Усходняй Еўропы абапіраецца не на рэальныя вайсковыя магчымасці, а на давер. У ЗША больш вайскоўцаў у Нідэрландах, чым ва ўсёй Усходняй Еўропе, а з 3 млн вайскоўцаў NАТO ў рэгіёне дыслакаваныя толькі 10%.

- Пяты артыкул NАТO і «ядзерны парасон» ЗША і Вялікабрытаніі - неэфектыўныя сродкі пры інтэрвенцыі, падобнай той, што адбываецца ў Крыме, у Альянса няма плану рэагаваць на блакады энэргетычных рэсурсаў, эканамічныя санкцыі ці інфармацыйную вайну. Менавіта гэтыя захады складаюць «тактычную трыяду» расейскай вонкавай палітыкі.

- У планах мадэрнізацыі расейскага войска шмат увагі надаецца стварэнню прагрэсіўнага ўзбраення, якое эфектыўна не дазволіць сілам NATO з Заходняй Еўропы дасягнуць лініі фронту на ўсходзе (па-ангельску Anti-Access/Access Denial strategy).

Для ўмацавання сіл NАТO ва Усходняй Еўропе аўтары прапануюць восем канкрэтных захадаў, больш за ўсё звязаных з нарошчваннем колькасці вайскоўцаў і мабілізацыяй сістэм абароны паветранай прасторы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках