8 траўня 2024, Серада, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як працуе расейская прапаганда

25
Як працуе расейская прапаганда

Адзін з цікавых прыкладаў таго, як працуе расейская машына прапаганды.

Пра гэта напісаў вядомы расейскі блогер Рустэм Адагамаў.

РІА Новости: «Рэйтынг Абамы ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню. Колькасць амерыканцаў, што не ўхваляе дзеянні прэзідэнта ЗША Барака Абамы, вырасла да 59%, усталяваўшы чарговы антырэкорд. Найбольшую крытыку выклікаюць міжнародная палітыка Белага дома».

І ні слова пра тое, чаму ж упаў рэйтынг і ў чым менавіта амерыканцам не падабаецца міжнародная палітыка Абамы.

Хоць, у зыходным тэксце Associated Press, якое і замаўляла даследаванне грамадскай думкі, ясна гаворыцца, што 9 з 10 амерыканцаў падтрымліваюць санкцыі супраць Расеі ў адказ на анэксію Крыма, але прыкладна палова мяркуе дзеянні Абамы надзвычай мяккімі. Таму, уласна, яго рэйтынг і ўпаў. Амерыканцы незадаволеныя тым, што Абама не рашучы ў сваіх дзеяннях ў абарону ўкраінцаў.

Вось так можна выдаць інфармацыю быццам бы дакладную, але якая ні аб чым не кажа, і зводзіць чытача ў зман.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках