8 траўня 2024, Серада, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надакучылі расейскія каналы? Глядзі Дыван-ТВ

13

У крамлёўскай прапаганды з'явіліся сур'ёзныя канкурэнты.

Імі сталі стваральнікі тэлеканала Дыван-ТБ, прамую трансляцыю якога можна ўбачыць на сайце carpet-tv.ru.

«Надакучыў ідыятызм праз тэлевізар? Хлусня, забойства, петрасяціна? У цябе заўсёды ёсць выбар! Тэлевізія трэцяга міленіуму зусім побач! Настрой свой прыёмнік на «Дыван-ТВ» і глядзі дыван! З першых дзён вяшчання наш канал літаральна падарваў інтэрнэт. Больш за 20 тысяч гледачоў падключыліся ў першыя 5 дзён. У некаторыя дні нас глядзяць больш за 300 чалавек адначасова», - запэўніваюць стваральнікі Дыван-ТВ.

Новы тэлеканал ужо стаў аб'ектам жартаў блогераў.

«Тут у Першага канала сур'ёзны канкурэнт з'явіўся», - піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» вядомы журналіст Рустэм Адагамаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках