7 траўня 2024, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка : Я ўдзячны Турчынаву за шчырасць і цеплыню

83
Лукашэнка : Я ўдзячны Турчынаву за шчырасць і цеплыню

Беларускі дыктатар сустрэўся з выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны.

Перамовы адбыліся ў Ляскавічах Гомельскай вобласці, на мяжы дзвюх дзяржаў, паведамляе БелТА.

Лукашэнка заявіў, што стораны знайшлі разуменне ва ўсіх хвалюючых іх пытаннях. Паводле яго слоў, на перамовах з Аляксандрам Турчынавым, якія доўжыліся больш за тры гадзіны, абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін. «Гэта былі вельмі карысныя перамовы. Мы абмяняліся думкамі ва ўсіх пытаннях. І я вельмі рады вынікам нашай сустрэчы. Мы знайшлі разуменне ва ўсіх праблемах і хвалюючых нас пытаннях. Мы можам спакойна сёння раз'ехацца ў Менск і Кіеў і быць здаволенымі тымі дамоўленасцямі, якіх мы тут дасягнулі», - заявіў Лукашэнка.

Са словаў кіраўніка, калі паміж старанамі і былі нейкія непаразуменні, то толькі праз няправільную інфармаванасць у тых ці іншых праблемах. «Я ўдзячны таксама за тую шчырасць і цеплыню, якую вы змаглі прыўнесці ў гэтую нашу сустрэчу», - сказаў ён, звяртаючыся да Аляксандра Турчынава.

Лукашэнка адзначыў, што старанам удалося дамовіцца ва ўсіх пытаннях, і ў прыватнасці ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнік нагадаў, што раней цягам некалькіх гадоў Аляксандр Турчынаў займаў пасаду першага віцэ-прэм'ер-міністра Украіны і з'яўляўся сустаршынёй беларуска-ўкраінскай камісіі ў пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. «Як я сёння мог пераканацца, ён выдатна памятае і ведае тыя праблемы, якія існавалі ў адносінах Украіны і Беларусі, і ён іх дзіўна дакладна сёння ўсе пералічыў, - заўважыў Лукашэнка. - Я пры падрыхтоўцы таксама гэтыя праблемы ўздымаў. Як высветлілася, у нас ёсць вельмі вялікая патрэба, калі мы недзе і праваліліся ў нейкіх напрамках, тэрмінова аднавіць нашы адносіны».

Кіраўнік распавёў, што яны абмяркоўвалі праблемы транспартнага калідора ад Чорнага мора да Балтыкі. «Мы дамовіліся аб тым, што ў бліжэйшы час у рамках існуючай сёння камісіі мы разгледзім і, калі трэба, зробім ільготным гэты транзіт», - сказаў Лукашэнка.

На перамовах разглядалася пытанне закупак беларускай стараной электраэнергіі ва Украіне. «Мы ўсе выдатна разумеем, што ва Украіне велізарныя магутнасці па вытворчасці электраэнергіі і мы можам купляць лішкі. Мы таксама закранулі пытанне транзіту электраэнергіі праз Беларусь», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Акрамя таго, абмяркоўваліся работа сумесных прадпрыемстваў ва Украіне і Беларусі і планы па далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў гэтым кірунку. Беларусь гатова дапамагаць Украіне ў сферы сельскай гаспадаркі.

Лукашэнка падзякаваў Аляксандра Турчынаву за тое, што ён адкрыта і сумленна праінфармаваў па ўсіх палітычных пытаннях і тэндэнцыях, якія востра стаяць ва Украіне, пра тое, як усё адбывалася. «Для мяне шмат што было адкрыццём. Я вельмі шмат што з першых вуснаў пачуў таго, пра што я, на жаль, не ведаў і ведаць не мог. Я думаю, што гэта таксама ў скарбонку нашых добрых адносін», - адзначыў ён.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках