9 траўня 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабода» вылучыла Цягнібока кандыдатам у прэзідэнты Украіны

5
«Свабода» вылучыла Цягнібока кандыдатам у прэзідэнты Украіны

З'езд аб'яднання аднагалосна прагаласаваў за вылучэнне Алега Цягнібока кандыдатам у прэзідэнты.

«Пасля таго, як стала вядома, што Віталь Клічко не ідзе ў прэзідэнты, што Арсеній Яцанюк не ідзе ў прэзідэнты, Алег Цягнібок - адзіны кандыдат у прэзідэнты з лідараў Майдану. Гэта наступны наш пункт парадку дня», - заявіў падчас з'езда удзельнік аб'яднання і міністр экалогіі Андрэй Мохнік.

Праз некаторы час пасля выступу ў 14:50, дэлегатам было прапанавана ўнесці варыянты кандыдатур, аднак такіх не знайшлося. У выніку 568 дэлегатаў з'езда аднагалосна прагаласавалі ў падтрымку Цягнібока, супраць - 0.

Пры гэтым, лідэр ВА «Свабода» падтрымаў палітычнае аб'яднанне лідара партыі «Салідарнасць» Пятра Парашэнкі і лідара партыі «Удар» Віталя Клічко на прэзідэнцкіх выбарах.

«Любыя інтэграцыйныя працэсы, якія адбываюцца ў асяроддзі былой апазіцыі, а сённяшняй улады, мы адназначна падтрымліваем. Таму што перамагчы мы зможам толькі разам. Я асабіста ніколі не буду крытыкаваць тых людзей, з якімі мы разам прайшлі 3 месяцы рэвалюцыі годнасці. Гэта была наша барацьба і наша мэта, нашы агульныя мэты не былі завершаныя», - заявіў Цягнібок.

Як паведамлялася раней, «Батькивщина» вылучыла Юлію Цімашэнку кандыдатам у прэзідэнты. УДАР падтрымаў кандыдатуру Пятра Парашэнкі. Паводле дадзеных сацапытання, якое правялі Соцыс, КМИС, Рэйтынг і Цэнтр Разумкова, 24,9% апытаных грамадзян падтрымалі б кандыдатуру пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнкі на выбарах прэзідэнта. На другім месцы Віталь Клічко - 8,9%. Тройку лідараў замыкае лідар Бацькаўшчына Юлія Цімашэнка - 8,2%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках