8 траўня 2024, Серада, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: З Беларусі на Украіну не нападуць

84
Турчынаў: З Беларусі на Украіну не нападуць

Беларускі дыктатар пераканаў выконваючага абавязкі прэзідэнта Украіны ў адсутнасці для яе пагрозы з поўначы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аляксандра Турчынава.

Важнай пазіцыяй для Украіны з'яўляецца тое, што з тэрыторыі Беларусі ніколі не будзе агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта, старшыня Вярхоўнай Рады паводле вынікаў сустрэчы з Лукашэнкам.

Пад час сустрэчы Турчынаў таксама назваў надзвычай важным, што «ніколі трэцяя старана з тэрыторыі Беларусі не будзе пагражаць Украіне». У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што «вакол Беларусі створаны пояс добрасуседства больш за 100 кіламетраў углыб Украіны». «Мы не гатовыя яго сёння разбурыць», - заявіў ён.

Паводле афіцыйнай версіі, стораны абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў эканоміцы: у транспартнай, энергетычнай сферах, выказаліся за неабходнасць стварэння сумесных прадпрыемстваў, заявілі пра важнасць павелічэння аб'ёмаў двухбаковага гандлю.

«Для нас вельмі важна, каб паміж нашымі народамі ўмацоўваліся сувязі, каб мы кампенсавалі праблемы ў эканоміцы, якія існавалі на працягу апошніх двух гадоў, і павысілі аб'ёмы тавараабароту», - адзначыў Турчынаў.

Фота: AFP

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках