8 траўня 2024, Серада, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's перагледзіць рэйтынг Расеі праз Крым

Moody's перагледзіць рэйтынг Расеі праз Крым

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's паставіла суверэнны рэйтынг Расеі на перагляд з магчымасцю паніжэння.

Гэта абумоўлена ўплывам крымскага крызісу на эканоміку краіны. Акрамя канфлікту з Украінай Moody's адзначае слабасць расейскай эканомікі як адну з прычын магчымага зніжэння рэйтынгу, паведамляе "Лiга.нет".

Нагадаем, калега Moody's у «вялікай рэйтынгавай тройцы», агенцтва Standard & Poor's учора, 28 сакавіка, апублікавала справаздачу, паводле якой эскалацыя крызісу выкліча значны стрэс у эканамічнай і фінансавай сістэмах Расеі.

Аналітыкі агенцтва прагназуюць новую хвалю адтоку капіталу з РФ і распродаж расейскіх актываў, а таксама 10-адсоткавую дэвальвацыю рубля да даляра. Рост эканомікі запаволіцца да 0,6%.

Але нават у выпадку ўстойлівай дээскалацыі крызісу рост ВУП Расеі замарудзіцца да 1,2% у гэтым годзе. У 2015 годзе магчыма яго паскарэнне да 2,2%.

Раней S&P, а таксама агенцтва Fitch пагоршыла прагноз суверэннага рэйтынгу Расеі са «стабільнага» да «негатыўнага». Затым аналагічная пастанова была прынятая ў дачыненні да шэрагу расейскіх банкаў і буйных карпарацый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках