8 траўня 2024, Серада, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія чыноўнікі атрымалі канверт з парашком: 18 чалавек - у шпіталі

6
Расейскія чыноўнікі атрымалі канверт з парашком: 18 чалавек - у шпіталі

Канверт з белым парашком даслалі ў адміністрацыю Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.

18 чалавек шпіталізаваныя, сцвярджае Life News. Сярод пацярпелых - чыноўнікі апарата губернатара і пяцёра паліцэйскіх, якіх запрасілі прысутнічаць пры ўскрыцці падазронага канверта.

Канверт з небяспечным рэчывам 28 сакавіка ў будынак урада прынёс невядомы кур'ер. Чыноўнікі прынялі карэспандэнцыю, распісаліся ў атрыманні. На канверце не быў пазначаны канкрэтны адрасат, і канверт палічылі падазроным. Людзі, якія працуюць ва ўрадзе, выклікалі паліцыю, канверт раскрылі. Пасля гэтага 18 чалавек былі шпіталізаваныя ў інфекцыйнае аддзяленне бальніцы Ханты-Мансійска. Сімптомы не паведамляюцца, пры гэтым Life News сцвярджае, што «ў хворых адзначаецца станоўчая дынаміка».

Парашок адпраўлены на экспертызу ў Цюмень. Паводле інфармацыі ura.ru, парашок пакуль паспелі праверыць толькі на радыяцыю, ніякага выпраменьвання не зафіксавана.

На канверце быў пазначаны адрас адпраўніка ў горадзе Урай, адкуль ліст адпраўлены 24 сакавіка. Следчая група, зрэшты, мяркуе, што гэтыя людзі не маюць дачынення да адпраўлення ліста. Але, у кватэры ўзялі ўзоры ўсіх парашкоў, шарыкавых ручак, а ў жыхароў - узоры почырку.

Прадстаўнікі ўрада ХМАО афіцыйна абвяргаюць факт НЗ. Як заявіла URA.ru прэс-сакратарка і памочніца губернатара Алена Шумакова, тое, што адбылося - частка «шматступеньчатай трэніроўкі», якая арганізаваная ва ўрадзе акругі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках