8 траўня 2024, Серада, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы зладзіў разню ў офісе FEMEN у Парыжы

9
Невядомы зладзіў разню ў офісе FEMEN у Парыжы

У выніку нападу трое чалавек атрымалі нажавыя раненні.

Учора ўвечары, каля 23 гадзін, высокі лысы мужчына, спартовага целаскладу, у чорнай куртцы, узброены нажом, атакаваў людзей у будынку тэатра Lavoir Moderne Parisien, у якім размяшчаўся адзін з французскіх офісаў руху FEMEN, паведамляе УНП са спасылкай на прэс-службу руху.

«У выніку нападу трое чалавек атрымалі нажавыя раненні, адзін пацярпелы ў вельмі цяжкім стане. Як паведамляюць работнікі тэатра, чалавек шукаў актывістак FEMEN на працягу трох дзён і нават арандаваў нумар у гатэлі насупраць тэатра. Ён з'яўляўся некалькі разоў і настойліва пытаўся ў персаналу, дзе знаходзяцца Іна Шаўчэнка і актывісткі FEMEN.

Не знайшоўшы ў тэатры FEMEN, мужчына напаў з нажом на людзей, якія прыйшлі на спектакль. Ён біў нажом шматкроць, наносячы ўдары ў шыю, тулава і рукі. Гледачы ўцяклі ў паніцы, мужчына павольна выйшаў з тэатра, пасля яго затрымала паліцыя», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе прэс-служба руху, FEMEN чакае дадатковую інфармацыю ад паліцыі, і спадзяецца, што гэты абуральны выпадак гвалту не спусцяць на тармазах, як гэта было са справай падпалу офіса руху ў ліпені мінулага года.

«Усе актывісты руху FEMEN выказваюць сваю падтрымку ахвярам нападу і нашым калегам, сябрам з Lavoir Moderne Parisien», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках