9 траўня 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Межыгор'е зноў адкрылі для наведвальнікаў (Відэа)

5

Уваход зрабілі платным, каб выдаваць заробак работнікам і даглядаць за жывёламі.

Межыгор'е зноў адкрылі для наведвальнікаў, толькі цяпер за грошы. Уваходны квіток для дарослых каштуе 10 грн у будні дзень і 20 грн - у выходны. Для дзяцей - бясплатна, паведамляе ТСН.

Такую пастанову прыняла самаабарона, якая ахоўвае тэрыторыю рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

Камендант рэзідэнцыі былога гаранта кажа, што грошы пойдуць на ўтрыманне тэрыторыі, догляд за жывёламі і заробак для больш чым 80-ці працоўных. Бо іншых сродкаў на ўтрыманне Межыгор'я няма, у дзяржавы цяпер ёсць іншыя праблемы. Так будзе працягвацца, пакуль дзяржава афіцыйна не перадасць Межыгор'е на баланс якога-небудзь міністэрства.

Зараз у рэзідэнцыі пануе чысціня і парадак. Самаабаронаўцы кажуць, што інвентарызацыя скончылася і да прыёму вялікай колькасці гасцей яны гатовыя. Для наведвання адкрылі нават заапарк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках