8 траўня 2024, Серада, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікоў татарскай дыяспары не пусцілі ў Крым

1
Прадстаўнікоў татарскай дыяспары не пусцілі ў Крым

Курултай крымска-татарскага народа праходзіць без прадстаўнікоў дыяспары.

Гэта звязана з немагчымасцю патрапіць на тэрыторыю Крыму. Аб гэтым кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Бахчысараі, паведамляе Укрінформ.

«У нас сёння ў зале, дзе праходзіць сесія Курултая, няма прадстаўнікоў крымска-татарскай дыяспары, паколькі ў Крым немагчыма патрапіць», - паведаміў Чубараў. З ягоных слоў, на падобных сходах у Крыме заўсёды былі прадстаўнікі крымска-татарскай дыяспары, але сёння іх няма.

Няма і гасцей, запрошаных з Кіева, паведаміў Чубараў.

«Сёння практычна ва ўсіх нашых палітычных партнёраў у Кіеве праходзяць з'езды, на якіх яны вылучаюць кандыдатаў у прэзідэнты Украіны», - сказаў кіраўнік Меджліса. У адрас аднаго з такіх з'ездаў - партыі «Бацькаўшчына» Чубараў адправіў віншавальную тэлеграму, праінфармаваў ён журналістаў.

Нагадаем, сёння дэлегаты Курултая крымска-татарскага народа падтрымалі пастанову «Аб рэалізацыі крымска-татарскім народам права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай тэрыторыі ў Крыме». За дакумент прагаласавалі 212 дэлегатаў з 217 зарэгістраваных у зале.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках