Цягнікі ў Варшаву, Кіеў і Вільню змянілі расклад
1- 30.03.2014, 13:47
- 9,891
БЧ змяніла расклад шэрагу цягнікоў у сувязі з пераходам у ноч з 29 на 30 сакавіка ў краінах ЕЗ і Украіне на летні час.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Цягнік №115 Менск-Варшава, які адпраўляўся з Менска а 21.46 і прыбываў на станцыю Варшава-Цэнтральная а 5.40, з 30 сакавіка будзе адпраўляцца з Менска а 20.44 (час прыбыцця застанецца без змяненнаў).
Цягнік №116 Варшава-Менск адпраўляўся са станцыі Варшава-Цэнтральная а 21.06 і прыбываў у Менск а 9.06. З пераходам на летні час гэты цягнік будзе адпраўляцца з Варшавы паводле ранейшага раскладу, але ў беларускую сталіцу ён будзе прыбываць а 8.03.
Змены закранулі і міжнародныя цягнікі у кірунку з Украінай і краінамі Балтыі.
Так, цягнік №86 Менск-Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі а 21.35 і прыбываў у Кіеў а 7.26, з 30 сакавіка будзе прыбываць у Кіеў а 8.36 (час адпраўлення з Менска - без змяненняў). У зваротным кірунку цягнік №85, з пераходам на летні час будзе адпраўляцца з Кіева а 21.56 (да 30 сакавіка адпраўляўся а 20.55 ), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без зменаў - 8.48.
Цягнік №15 Менск-Вільня адпраўляўся з Менска а 7.40 і прыбываў у канчатковы пункт руху а 9.10, а з 30 сакавіка будзе прыбываць у Вільню а 10.10 (час адпраўлення з Менска - без змяненняў). Цягнік №16 Вільня-Менск адпраўляўся з Вільні а 17.14 і прыбываў у сталіцу Беларусі а 20.44, а пасля 30 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільні а 18.14, час прыбыцця ў Менск застанецца ранейшым.
Фота: www.gorka.by