3 траўня 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Сувораў: Калі арабская нафта хлыне на сусветны рынак, Расеі - канец

55
Віктар Сувораў: Калі арабская нафта хлыне на сусветны рынак, Расеі - канец

Вядомы пісьменнік і былы супрацоўнік ГРУ правёў паралелі паміж крушэннем СССР і сённяшняй Расеяй.

Віктар Сувораў пракаментаваў у інтэрв'ю gordonua.com перамовы паміж прэзідэнтамі ЗША і Расеі, якія прайшлі ў суботу.

«Што сказаў Абама Пуціну, я не ведаю, але калі арабская нафта хлыне на сусветны рынак, крушэнне Расейскай Федэрацыі гарантавана праз год, - заявіў ён. - Магу выказаць здагадку, зыходзячы з гістарычных паралеляў. У Савецкага Саюза была агрэсіўная знешняя палітыка, ён увёў войскі ў Афганістан і ўяўляўся ўсяму свету звышдзяржавай. Тады 40-ы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган сабраў сваіх дарадцаў і прыняў рашэнне націснуць на Саудаўскую Аравію, каб яна скінула кошт на нафту, а рычагі ціску ў Амерыкі былі: яна пастаўляла туды шмат зброі, акрамя таго, у ЗША зберагаліся актывы Саудаўскай Аравіі.

Такім чынам, Саудаўская Аравія пачала ўзмоцненую здабычу нафты і, адпаведна, кошт «чорнага золата» на сусветным рынку знізіўся. Астатнім краінам, каб пакрыць свае страты, давялося гнацца за Саудаўскай Аравіяй і павялічваць вытворчасць уласнай нафты. У выніку, кошты на нафту ўпалі, а ўслед за імі паваліўся і СССР».

Віктар Сувораў адзначыў, што калі на сусветным рынку абрынецца кошт на нафту, - абрынецца і Расея, таму што нічога, акрамя нафты, газу і матрошак, яна не вырабляе.

«Відавочна, у распрацоўцы плана захопу Украіны Пуцін сыходзіў з таго, што Абама ў пытаннях знешняй палітыкі нерашучы і не скарыстаецца метадам Рэйгана, - заявіў ён. - А ён, падобна, скарыстаўся. Прычым звярніце ўвагу: ЗША не дубінай дзейнічаюць, хоць яна ў іх вялікая-вялікая, а проста дамаўляюцца з Саудаўскай Аравіяй».

Нагадаем, перад сваім візітам у Саудаўскую Аравію прэзідэнт ЗША заявіў, што Расея павінна адвесці войскі ад украінскай мяжы. Знаходзячыся ў гэтай багатай нафтай краіне, ён пагаварыў па тэлефоне з Пуціным - прычым па ініцыятыве апошняга. Акрамя гэтага, па дарозе з Блізкага Усходу дзяржсакратар ЗША Джон Кэры вырашыў пагаварыць з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Адразу ўслед за ўсім гэтым эксперты адзначылі, што Расея прыкметна паменшыла сваю ваенную прысутнасць на подступах да Украіны.

Фота: Фелікс Разенштэйн / Gordonua.com

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках