1 траўня 2024, Серада, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адводзіць войскі ад мяжы з Украінай

58
Расея адводзіць войскі ад мяжы з Украінай

Пасля перамоваў Кэры і Лаўрова колькасць войскаў РФ на мяжы з Украінай скарацілася ў 4 разы.

Перамовы кіраўніка МЗС РФ і дзяржсакратара ЗША прайшлі ў Парыжы. Сустрэча, прысвечаная ўрэгуляванню сітуацыі на Украіне, адбылася за зачыненымі дзвярыма ў рэзідэнцыі амбасадара РФ у Парыжы. Сяргей Лаўроў вітаў Джона Кэры на прыступках рэзідэнцыі. Міністры паціснулі рукі і пачалі перамовы з сустрэчы сам-насам, папрасіўшы прэсу выдаліцца і пажадаўшы ўсім спакойнай ночы, тым самым, магчыма, намякаючы на позняе заканчэнне перамоваў, піша NEWSru.com.

Перамовы доўжыліся больш за тры гадзіны і завяршыліся каля двух гадзін ночы па маскоўскім часе. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў працягнулі абмеркаванне ўкраінскага крызісу за вячэрай, перадае ІТАР-ТАСC са спасылкай на крыніцу ў расейскай дэлегацыі. Вынікі сустрэчы Лаўроў і Кэры падвялі на паасобных прэс-канферэнцыях. Зносіны з журналістамі кіраўніка МЗС РФ адбыліся ў рэзідэнцыі амбасадара Расеі.

Расея і ЗША дамовіліся шукаць агульныя падыходы для ўрэгулявання крызіснай сітуацыі на Украіне. З такой заявай выступіў Сяргей Лаўроў па выніках перамоваў з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры. "Мы правялі інтэнсіўныя перамовы, у першую чаргу, па крызісе на Украіне, - сказаў Лаўроў. - Выказалі несупадаючыя пункты гледжання на яго прычыны, але пагадзіліся шукаць агульныя падыходы для ўрэгулявання сітуацыі на Украіне".

Абодва бакі, працягнуў міністр, унеслі свае прапановы адносна таго, як можна дасягнуць дээскалацыі сітуацыі. "Мы дамовіліся працаваць з украінскім урадам, з украінскім народам у шырокім сэнсе, каб дамагацца рэалізацыі такіх прыярытэтных мер, як забеспячэнне правоў нацыянальных меншасцяў, моўных правоў, раззбраенне правакатараў, ажыццяўленне канстытуцыйнай рэформы і правядзенне свабодных і сумленных выбараў пад аб'ектыўным міжнародным назіраннем", - паведаміў Сяргей Лаўроў.

Украінскія ўлады і эксперты паведамілі, што Расея ўжо пачала адвод войскаў з мяжы, скараціўшы іх да 10 тысяч чалавек. На мінулым тыдні колькасць вайскоўцаў РФ у прымежных раёнах ацэньвалася ад 40 да 100 тысяч.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках