3 траўня 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэрапорт «Менск» зняў забарону на правоз вадкасцяў

2
Аэрапорт «Менск» зняў забарону на правоз вадкасцяў

Раней абвешчаную Расавіяцыяй забарону на правоз вадкасцяў у ручной паклажы афіцыйна здымуць ужо на наступным тыдні.

Аднак многія авіявузлы пайшлі насустрач пасажырам, і зрабілі гэта, не чакаючы афіцыйнай дырэктывы. Цяпер праносіць на борт слоічкі і бутэлечкі ёмістасцю не больш за 100 мілілітраў пасажыры могуць у маскоўскім «Шарамеццева», піцерскім «Пулкава», краснаярскім «Емяльянава», томскім «Багашова», а таксама ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», піша «Інтэрфакс».

Абмежаванне на правоз вадкасці пасажырамі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» дзейнічала толькі на рэйсах Беларусь - Расея. Зараз пасажырам можна не напружвацца і бесперашкодна браць з сабой у самалёт сродкі асабістай гігіены, напоі, дзіцячае харчаванне і гэтак далей. Кантэйнеры павінны змяшчаць не больш за 100 мілілітраў і быць спакаваныя ў надзейна зачынены празрысты поліэтыленавы пакет. На борт таксама можна праносіць вадкасці, набытыя ў крамах duty-free. Толькі пакет з куплямі павінен быць апламбаваным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках