3 траўня 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Ізраіля прызнаны вінаватым у карупцыі

2
Экс-прэм'ер Ізраіля прызнаны вінаватым у карупцыі

Былы прэм'ер-міністр Ізраіля Эхуд Ольмерт прызнаны вінаватым у карупцыі.

Пра гэта піша The Jerusalem Post.

Па дадзеных выдання, Ольмерт абвінавачваецца ў атрыманні хабараў пры будаўніцтве жылога комплексу Holyland.

Паведамляецца, што Ольмерт атрымліваў хабар за прасоўванне і змяненне праекта. Злачынствы датуюцца перыядам з 1993 года да сярэдзіны 2000-х, калі Ольмерт займаў пасаду мэра Іерусаліма і міністра гандлю і прамысловасці, піша «Газета.Ru».

У 2012 годзе Эхуд Ольмерт быў прысуджаны да ўмоўнага тэрміну і аштрафаваны на больш чым $19 тыс. за тое, што ён «не апраўдаў грамадскага даверу».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках