3 траўня 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар Livejournal ва Украіне звольніўся з-за крымскага канфлікту

4
Дырэктар Livejournal ва Украіне звольніўся з-за крымскага канфлікту

Ігар Бігдан не змог больш займацца самацэнзурай.

Пра гэта Ігар Бігдан паведаміў у сваім знакамітым блогу «Самы сок». Ён таксама паведаміў, што новага дырэктара ЖЧ ва Украіне не будзе.

Дырэктар па развіцці Livejournal.com ва Украіне Ігар Бігдан палічыў за лепшае застацца свабодным блогерам і пакінуць пасаду ў расейскім холдынгу Афіша-Рамблер-СУП з-за «крымскага пытання». Да гэтага Ігар вельмі шмат пісаў пра Крым у «Самы сок», прычым у пастах займаў у дачыненні да Крыма актыўную праўкраінскую пазіцыю, піша ain.ua.

«І мяне і кіраўніцтва холдынгу вельмі напружвае сітуацыя «супрацоўнік расейскай кампаніі пастаянна крытыкуе Расею за анэксію Крыма». Не, гаворка не пра цэнзуру - мне, як топ-блогеру, ніколі не паказвалі, пра што пісаць можна, а пра што нельга. Аднак я не толькі блогер, але яшчэ і супрацоўнік вялікага расейскага холдынгу Афіша-Рамблер-СУП. Як і любая буйная кампанія, холдынг цесна звязаны з эканомікай і палітыкай Расеі, і таму неасцярожныя публічныя заявы яго супрацоўнікаў могуць нанесці холдынгу шкоду. А ўжо ў сённяшняй сітуацыі - тым больш», - напісаў Ігар учора, 30 сакавіка, у сваім ЖЧ.

Цяпер ужо экс-дырэктар па развіцці «Жывога часопіса» ва Украіне адзначыў, што не хоча шкодзіць ні холдынгу, ні дырэктару па маркетынгу Livejournal Алегу Барміну.

«Пры гэтым я не магу займацца самацэнзурай або самаўхіліцца ад палітычных тэм у сваім блогу. Таму я аддаю перавагу застацца свабодным блогерам. Думаю, што мой выбар відавочны для ўсіх, хто ведае мяне дастаткова даўно», - падсумаваў Бігдан.

Зрэшты, сыход Ігара з пасады дырэктара па развіцці «ЖЧ Украіна» не азначае, што «Самы сок» таксама спыніць сваё існаванне. Блог нікуды не дзенецца і будзе працаваць у ранейшым рэжыме.

Ігар Бігдан пажадаў поспеху ўкраінскім блогерам, няўзнак абмовіўшыся, што ЖЧ ім больш не патрэбны - лепш развіваць уласныя рэсурсы. «Упэўнена заяўляю, што «паравоз» у выглядзе офіса ЖЧ-Украіна вам больш не патрэбны. Я заўсёды казаў, што для развіцця блогасферы ва Украіне бракавала палітычных падзей, усплёску пасіянарнасці. Ну што ж, за апошнія чатыры месяцы лёс адсыпаў нам падзей з горкай. І блогасфера проста выбухнула, з'явілася шмат папулярных блогераў. Не губляйце шанец», - напісаў ён.

А напрыканцы Бігдан анансаваў новы праект, які плануецца да запуску на днях. Зрэшты, падрабязнасцяў пра яго пакуль няма - стваральнік «чакае пацверджання ад партнёраў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках