3 траўня 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны мае намер забраць у расейскага банка Адэскі НПЗ

3
МУС Украіны мае намер забраць у расейскага банка Адэскі НПЗ

Міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў лічыць незаконнай перадачу маёмасці Адэскага НПЗ Банку ВТБ.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў.

«У рамках гэтай жа самай акцыі зафіксавалі схему перадачы Адэскага НПЗ ад кампаніі Курчанкі на карысць аднаго з расейскіх банкаў. Мякка кажучы, па нашых ацэнках, вельмі сумнеўную схему. Узяліся за выкрыццё махлярства ў рамках фармальнай працэдуры з тым, каб вярнуць уласнасць завода Украіне», - напісаў ён.

Пры гэтым, па словах Авакава, на тэрыторыі Украіны ў кампаній Курчанкі канфіскавалі 100 тысяч тон бензіну, дызпаліва, мазуту і нафты.

«Працэс следства і выяўлення актываў - бензін, салярка, мазут, нафта - ідзе ўглыб. У рамках справы нафтапрадуктаў па ўсёй краіне канфіскавана пад 100 тыс. тон. І мяркуючы па ўсім, яшчэ далёка не фініш», - дадаў Авакаў.

Кіраўнік МУС настойвае на тым, каб усё канфіскаванае было неадкладна прададзена.

«Пусціць бензін у працу, а арышт ужо звярнуць на выгандлёваныя грошы, размешчаныя ў Нацбанку. Прагаварыў з прэм'ерам, міністрам юстыцыі - рыхтуем праект пастановы Кабінета міністраў на будучую сераду. Потым на падставе гэтага звернемся ў суд і зможам аддаць бензін у народную гаспадарку», - напісаў Авакаў.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках