3 траўня 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскага «гастралёра» з Латвіі дэпартуюць з Украіны

17
Прарасейскага «гастралёра» з Латвіі дэпартуюць з Украіны

Грамадзянін Латвіі Айо Бэнес будзе высланы з Украіны на працягу тыдня.

Новы крымінальна-працэсуальны кодэкс не дазваляе праваахоўнікам затрымліваць агрэсіўна настроеных удзельнікаў прарасейскіх мітынгаў, калі яны не здзяйсняюць грубых парушэнняў заканадаўства.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў старшыня Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута, пішуць novosti.dn.ua.

«Мы жывем па новым КПК. За тое, што чалавек нешта сказаў, яго нельга схапіць. Ёсць працэдура, суд», - сказаў ён.

Таксама губернатар сказаў, што актыўны ўдзельнік прарасейскіх мітынгаў у Данецку, грамадзянін Латвіі Айо Бэнес будзе высланы з Украіны.

«Ён будзе затрыманы і будзе высланы з краіны», - сказаў губернатар. Дадаўшы, што гэта адбудзецца на працягу тыдня.

Паводле слоў губернатара, гэты чалавек здзейсніў шмат правапарушэнняў, усе яны зафіксаваныя.

Тарута заявіў, што па ўсіх правапарушэннях сабраныя відэаматэрыялы і ўсе яны будуць разглядацца судамі.

Нагадаем, на прарасейскіх мітынгах у Данецку неаднаразова быў заўважаны былы актывіст расейскай партыі нацыянал-бальшавікоў Эдуарда Лімонава, грамадзянін Латвіі Айо Бэнес. Раней ён удзельнічаў у падобных мітынгах і іншых падзеях у Крыме.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках