3 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Расея стала агрэсіўным цэнтрам антызаходняга свету

12
The Washington Post: Расея стала агрэсіўным цэнтрам антызаходняга свету

Новую ідэалогію Расеі Пуцін агучыў яшчэ ў снежні мінулага года.

У мінулую сераду прэзідэнт Абама адхіліў меркаванне, што пачынаецца новая халодная вайна. "Расея, у адрозненне ад СССР, не лідар нейкага блока краін або нейкай глабальнай ідэалогіі", - растлумачыў ён. Як піша на старонках The Washington Post журналістка Маша Гесэн, прэзідэнт Пуцін іншага меркавання, піша Inopressa.ru.

Гесэн лічыць, што за апошнія два гады ў Крамлі склалася новая ідэалогія, якая "ўкаранілася ў якасці расейскай нацыянальнай ідэі і стала рухаючай сілай больш агрэсіўнай міжнароднай пазіцыі". Расея трансфармуецца ў лідара антызаходняга свету.

У снежні ў пасланні да Федэральнага сходу Пуцін агучыў гэтую ідэалогію. Аўтар прыводзіць некалькі цытат і заключае: "Пуцін мае намер выратаваць свет ад Захаду. Пачаў ён з Крыма. Гаворачы, што ён абараняе этнічных рускіх на Украіне, ён мае на ўвазе, што абараняе іх ад мноства жахаў, якія ідуць з Захаду". Сёння расейцы лічаць: Захад літаральна авалодвае Украінай і толькі расейскія войскі могуць засланіць насельніцтва.

Расея не ўзначальвае - прынамсі, пакуль - блок дзяржаў у антызаходнім крыжовым паходзе, "але дакладна не толькі яна сумуе па "традыцыйных каштоўнасцях". На думку Гесэн, у "антыгейскай платформы" магутны патэнцыял, калі ўпісаць яе ў рамкі шырокага процідзеяння Захаду і "місіі для цывілізацыі".

"Гэтая місія, а не проста жаданне адкусіць кавалак суседняй краіны, - рухаючая сіла новай вайны Пуціна і прычына, па якой расейскае грамадства так энергічна яе падтрымлівае. Яны спадзяюцца, што гэта вайна зробіць Расею не толькі больш шырокай, але і зноў вялікай", - заключае аўтар.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках