3 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Мы гатовыя сесці за стол перамоваў

7
Арсеній Яцанюк: Мы гатовыя сесці за стол перамоваў

Украіна гатовая да перамоваў з РФ пры ўдзеле міжнароднай садружнасці і застаецца на непахіснай пазіцыі, што Крым ёсць, быў і будзе ўкраінскім.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк у інтэрв'ю тэлеканалу «Украина», перадае «Укринформ».

«Што тычыцца двухбаковых адносінаў - мы гатовыя сесці за стол перамоваў. Крым - ёсць, быў і будзе ўкраінскім. Пройдзе год, пяць, дзесяць. У міжнародных адносінах усё так хутка не вырашаецца. Але Крым - украінскі. Яны гатовыя гаварыць па эканоміцы? Так мы таксама гатовыя. Калі ласка, з міжнароднай садружнасцю мы сядзем за стол перамоваў. Мы выконваем усе міжнародныя дамовы. Яны - не выконваюць ніводнай», - падкрэсліў кіраўнік урада.

Яцанюк таксама нагадаў, што Украіна за 60 гадоў зрабіла значны ўклад у развіццё эканомікі і інфраструктуры на Крымскім паўвостраве.

Нагадаем, 18 сакавіка ў Маскве падпісалі дамову паміж Расеяй і Крымам аб прыняцці РФ рэспублікі Крым. Дакумент падпісалі Уладзімір Пуцін, самаабвешчаны прэм'ер-міністр Крыма Сяргей Аксёнаў, нелегітымны спікер крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і самаабвешчаны мэр Севастопаля Аляксей Чалы. 19 сакавіка Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў законным далучэнне Крыма да РФ. 20 сакавіка Дзярждума прыняла федэральны канстытуцыйны закон аб уступленні Крыма ў склад Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках