3 траўня 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк: Вызваленне ЕЗ ад расейскай энергазалежнасці - пытанне двух гадоў

11
Ежы Бузэк: Вызваленне ЕЗ ад расейскай энергазалежнасці - пытанне двух гадоў

Адмова Еўропы ад расейскіх энерганосьбітаў будзе самай адчувальнай санкцыяй супраць Крамля.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita заявіў былы прэм'ер-міністр Польшчы і старшыня Еўрапарламента, цяпер еўрадэпутат ад «Грамадзянскай платформы» (PO) Ежы Бузэк (пераклад - charter97.org).

«Вызваленне Еўразвяза ад расейскай энергазалежнасці сапраўды рэальна. Эксперты інстытута Брэйгеля падлічылі, што пры вялікай рашучасці і салідарнасці Еўропа магла б цалкам стаць незалежнай ад газу з Расеі на працягу года. Гэта абыдзецца ў 10,8 млрд. еўра - 0,08% ВУП ЕЗ. Не ўпэўнены наконт года, але на працягу двух дакладна. Адмова Еўропы ад расейскай энергіі будзе для Масквы самой адчувальнай санкцыяй», - перакананы ён.

Палітык падкрэсліў, што ў такім выпадку эканоміку Расеі чакае крах.

«Расейская эканоміка - гэта ў першую чаргу продаж сыравіны. У Еўропу яна экспартуе каля 80% газу. Не трэба тлумачыць, што здарыцца, калі яна страціць гэты рынак. Праўда, РФ магла б павялічыць пастаўкі ў Кітай, але не на шмат. Перш за ўсё - яна была б вымушаная інвеставаць у будаўніцтва новых трубаправодаў, што праблематычна. Змяненне стратэгіі для Расеі будзе азначаць неймаверныя страты», - адзначыў Бузэк.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках