3 траўня 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтавакзал «Маскоўскі» закрываюць з 1 красавіка

10
Аўтавакзал «Маскоўскі» закрываюць з 1 красавіка

Аўтавакзал "Маскоўскі" з 1 красавіка спыняе функцыі адпраўкі пасажыраў.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар транспартнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Менсктранс" Лявонцій Папянок сёння на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме, перадае БелТА.

"Па графіку аўтавакзал "Маскоўскі" мы закрываем 31 траўня, але практычна з заўтрашняга дня там нічога не застаецца. У цяперашні час праводзіцца работа па пераводзе прыгарадных маршрутаў, якія адпраўляліся з гэтага аўтавакзала", - сказаў Лявонцій Папянок.

З 1 сакавіка шэраг прыгарадных маршрутаў пераведзены на ДС "Карастаянава", дзе перад гэтым была праведзеная рэканструкцыя і створаная ўся інфраструктура для абслугоўвання пасажыраў. У прыватнасці, праведзеная работа па арганізацыі квітковых кас, залы чакання, санвузлоў, буфета. З 1 красавіка шэраг прыгарадных маршрутаў будуць адпраўляцца з ДС "Славінскага", якая таксама рэканструяваная. "Якіх-небудзь нязручнасцяў для пасажыраў я не бачу. Мы прапрацавалі на ДС "Карастаянава" месяц. За гэты перыяд да нас паступіла толькі два звароты грамадзян па нязначных пытаннях. Пісьмовых скаргаў не было", - сказаў Лявонцій Папянок.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках