3 траўня 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Расейскія войскі актыўна маскіруюць свае пазіцыі

13
The Wall Street Journal: Расейскія войскі актыўна маскіруюць свае пазіцыі

Маскіроўка можа быць накіраваная на зніжэнне выразнасці здымкаў, зробленых амерыканскімі спадарожнікамі-шпіёнамі.

"Расейскія войскі, сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай, актыўна маскіруюць свае пазіцыі і ўсталёўваюць шляхі забеспячэння, якія могуць быць выкарыстаныя пры працяглай ваеннай аперацыі, узмацняючы занепакоенасць тым, што Масква рыхтуецца да новага масіраванага ўварвання, а не праводзіць, як сцвярджаецца, вучэнні, заяўляюць амерыканскія чыноўнікі", - пішуць Адам Энтус і Джуліян Барнс у артыкуле ў The Wall Street Journal (пераклад — Inopressa.ru).

"Высокая хуткасць нарошчвання расейскіх ваенных сіл і меры па маскіроўцы войскаў і тэхнікі падаграваюць асцярогі ЗША збольшага таму, што амерыканскія выведслужбы адчуваюць складанасці з ацэнкай канкрэтных намераў расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна", - гаворыцца ў артыкуле.

"Гэта, у рэчаіснасці, пытанне намераў кіраўніцтва. Каму Пуцін скажа, якія яго планы, калі ён наогул гэта зробіць? - заявіў высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Абамы. - Ён, відавочна, прыводзіць усё ў парадак на той выпадак, калі вырашыць уварвацца. Пытанне складаецца у тым, ці было прынятае палітычнае рашэнне зрабіць гэта".

У той час як Расея заявіла, што войскі былі накіраваныя да мяжы для правядзення ваенных вучэнняў, ЗША "не бачаць характэрных прыкмет таго, што вучэнні маюць месца", заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона контр-адмірал Джон Кірбі.

"Амерыканскія спецслужбы адчуваюць цяжкасці ў перахопе паказальных перамоваў, у якіх расейскае кіраўніцтва, ваеначальнікі або войскі, якія стаяць на мяжы, пазначылі б свае ваенныя планы, сцвярджаюць амерыканскія чыноўнікі", - паведамляе выданне.

"Супрацоўнікі спецслужбаў выкарыстоўваюць масу сродкаў па зборы выведдадзеных, у тым ліку візуальную інфармацыю і чалавечыя рэсурсы, каб вызначыць далейшыя дзеянні Расеі", - перадаюць аўтары артыкула.

"Адзін чыноўнік заявіў, што маскіроўка можа быць накіраваная на зніжэнне выразнасці здымкаў, зробленых амерыканскімі спадарожнікамі-шпіёнамі. Меры маскіроўкі таксама могуць быць накіраваныя на ўтойванне месца і колькасці іх сіл ад украінскіх вайскоўцаў", - гаворыцца ў артыкуле.

Расейскі міністр абароны Сяргей Шайгу паведаміў міністру абароны ЗША Чаку Хейгелу, што Расея не збіраецца ўрывацца ва Украіну, нагадвае выданне.

Міністр абароны Велікабрытаніі Філіп Хэманд выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што Пуцін наўпрост рэгулюе стратэгію і што погляды міністраў, у тым ліку Шайгу, могуць быць "неактуальнымі".

Адмірал Кірбі адзначыў, што Пентагон падзяляе гэтыя асцярогі, пішуць аўтары артыкула.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках