3 траўня 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў хоча стварыць міністэрства па справах Крыма

16
Мядзведзеў хоча стварыць міністэрства па справах Крыма

У Расеі будзе створана міністэрства па справах Крыма, яго кіраўніком прызначаны Алег Савельеў.

"Падпісаныя два ўказы. Адзін - аб стварэнні міністэрства па справах Крыма, другі - аб прызначэнні Алега Генрыхавіча Савельева міністрам", - сказаў прэм'ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні ўрада ў Крыме.

Да сённяшняга дня Савельеў быў намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расеі, піша "Інтэрфакс".

"Развіццё рэспублікі Крым і горада Севастопаля стала для нас дзяржаўным прыярытэтам. Не буду хаваць, рашэнне такой задачы запатрабуе вельмі значнай канцэнтрацыі намаганняў розных ведамстваў і рашэння міжгаліновых задач. У сувязі з гэтым лічу правільным стварэнне спецыяльнага федэральнага органа выканаўчай улады для вырашэння задач Крыма і Севастопаля", - заявіў ён.

Ён дадаў, што гаворка ідзе пра такі ж орган, які існуе на Далёкім Усходзе.

"Прэзідэнт РФ падтрымаў пазіцыю ўрада па гэтым пытанні", - адзначыў прэм'ер.

У ходзе нарады Мядзведзеў заявіў, што кожны член урада ў рамках сваёй кампетэнцыі нясе адказнасць за сітуацыю ў Крыме.

"Кожны віцэ-прэм'ер, кожны міністр нясе поўную адказнасць у межах сваёй кампетэнцыі за сітуацыю ў Крыме", - сказаў кіраўнік урада Расеі на спецыяльным пасяджэнні кабінета ў Сімферопалі, прысвечаным развіццю Крыма.

Агульную каардынацыю работы ўрада ажыццяўляе віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, нагадаў Мядзведзеў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках