3 траўня 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам затрыманы наркадылер з гераінам з Масквы

14
Пад Менскам затрыманы наркадылер з гераінам з Масквы

У Менскай вобласці затрымалі наркадылера, у якога канфіскаваны гераін, прызначаны для распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі.

"У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па спыненні канала пастаўкі наркотыкаў з тэрыторыі Расеі ў Беларусь супрацоўнікамі УУС Менаблвыканкама сумесна з байцамі СПБТ "Алмаз" быў затрыманы 41-гадовы мужчына", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

"Аўтамабіль "Аўдзі-100" пад яго кіраваннем быў затрыманы на 449-км трасы "Брэст-Менск-мяжа РФ". У мужчыны было знойдзена і канфіскавана звыш 24,4 грам гераіну", - удакладніла яна.

Паводле яе слоў, Барысаўскім раённым аддзелам СК расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да затрыманага, які з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам са Стаўбцоўскага раёна.

"Устаноўлена, што затрыманы набыў асабліва небяспечны наркатычны сродак у Маскве 26 сакавіка 2014 года і з мэтай збыту прывёз у Беларусь. У ходзе правядзення агляду аўтамабіля гераін быў знойдзены і канфіскаваны ў пачку ад цыгарэт", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік УСК.

Паводле яе інфармацыі, "у цяперашні час следствам правяраецца дачыненне іншых асоб да здзейсненага злачынства. Абвінавачаны заключаны пад варту. Раней ён ужо быў судзімы за аналагічнае злачынства. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне да 13 гадоў пазбаўлення волі".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках