3 траўня 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасія Валачкова: Расейцаў «расціскаюць» за праўду

19

Артыстка асуджае расейскую агрэсію супраць Украіны.

Балерына Анастасія Валачкова пракаментавала падзеі ва Украіне журналісту ТСН.

«Усё гэта вельмі трывожна, і не проста трывожна, а крыўдна. Я лічу, што ў краіне, на планеце павінен быць мір. Страшна, што ад варожасці, якую чыняць палітычныя дзеячы, пакутуюць простыя і добрыя людзі», - сказала яна.

Зорка кажа, што не баялася ехаць ва Украіну, паколькі прыязджала са светлай, добрай місіяй і ведала, што Бог яе зберажэ.

Артыстцы незразумела, чаму расейскія зоркі адмаўляюцца ад канцэртаў ва Украіне.

«У Расеі як толькі людзі пачынаюць казаць праўду, то адразу ж іх пазіцыю спрабуюць «здушыць». А калі паносяць меркаванне артыстаў - гэта наогул нізка і подла. У прыватнасці, калі спачатку прысвойваюць званні, а потым іх забіраюць. Гэта я называю чалавечай прастытуцыяй, якая мяне вельмі раздражняе!» - заўважыла яна.

Валачкова зусім не радуецца ад далучэння Крыма да Расеі і лічыць, што ён быў «аб'яднальнікам» двух народаў. Паводле яе слоў, там заўсёды знаходзілася месца для расейцаў, украінцаў, беларусаў і іншых народаў, а цяпер з-за варожасці палітыкаў разбураная шматгадовая дружба. «З Кіевам ў мяне звязаныя самыя лепшыя ўспаміны. Тут я заваявала свой першы медаль, упершыню выйшла на сцэну дзякуючы Але Барысаўне Пугачовай, тут была знятая мая першая відэапраца», - падсумавала Анастасія.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках