3 траўня 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чарзе на жыллё стаяць 773 тысячы беларусаў

19

З іх 244 тысячы - менчукі.

У Беларусі скарачаецца колькасць грамадзян, якія чакаюць падтрымкі з боку дзяржавы пры будаўніцтве жылля. Калі ў 2010 годзе па ўсёй краіне ў спісах чаргавікоў значыліся 855,6 тысячы чалавек, то на канец 2013 года - 773 тысячы. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы, апублікаванай сёння на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Колькасць маючых патрэбу ў жыллі грамадзян стала скарачацца некалькі гадоў таму пасля ўзмацнення жорсткасці правіл пастаноўкі на ўлік, а таксама ў выніку чысткі чаргі. Толькі за мінулы год чаргавікоў у Беларусі стала менш на 40 тысяч чалавек, а ў Менску - на 15 тысяч, піша onliner.by.

Каля паловы беларусаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, - маладыя сем'і (354,5 тыс., або 45,9%). Шматдзетныя у агульнай масе складаюць толькі 3,1% - 24,2 тыс. чаргавікоў.

154,6 тыс. грамадзян (20%) складаюцца на ўліку 10 гадоў і больш. 123,5 тыс. (16%) чаргавікоў пражываюць у інтэрнатах, з іх больш за 10 гадоў - 34,8 тыс. (28,2%), 13,8 тыс. (1,8%) - у кватэрах, занятых некалькімі наймальнікамі, 1,9 тыс. (0,2%) - у дамах, прызнаных непрыдатнымі для пражывання.

У 2013 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 38,7 тысячы чаргавікоў, або 4,8% ад агульнай колькасці грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках