3 траўня 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны накіраваў ноту пратэсту Расеі

15
МЗС Украіны накіраваў ноту пратэсту Расеі

Знаходжанне афіцыйнай асобы замежнай дзяржавы ва Украіне без узгаднення - грубае парушэнне нормаў міждзяржаўных зносінаў.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, піша Лiга.нет.

"Працягваецца практыка пагарды расейскім бокам нормаў міжнароднага права, якая была дапоўненая яшчэ адным адкрытым ігнараваннем міжнароднага пратаколу, якога прытрымліваюцца ўсе краіны. 31 сакавіка на тэрыторыю Украіны ў АР Крым прыбыў кіраўнік урада РФ Дзмітрый Мядзведзеў", - сказаў ён

МЗС Украіны сёння перадало расейскаму боку ноту, у якой выказала катэгарычны пратэст у сувязі з прыездам прэм'ера Расеі.

"Знаходжанне афіцыйнай асобы замежнай дзяржавы на тэрыторыі Украіны без папярэдняга ўзгаднення з украінскім бокам з'яўляецца грубым парушэннем існуючых нормаў міждзяржаўных зносінаў і практыкі міжнароднага пратаколу", - адзначыў ён, дадаўшы, што ў далейшым МЗС не будзе пакідаць без увагі адкрыта правакацыйныя і антыўкраінскія крокі РФ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках