3 траўня 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума дэнансавала пагадненне аб Чарнаморскім флоце

20
Дзярждума дэнансавала пагадненне аб Чарнаморскім флоце

Расейскі парламент спыніў дзеянне пагадненняў, якія тычацца знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны.

Адпаведны праект закона, унесены на разгляд ніжняй палаты Уладзімірам Пуціным, дэпутаты ратыфікавалі ў ходзе пленарнага пасяджэння, перадае РБК.

Гаворка ідзе аб пагадненнях паміж Расеяй і Украінай аб параметрах падзелу Чарнаморскага флоту, аб звязаных з гэтым узаемаразліках, аб статусе і ўмовах яго знаходжання на тэрыторыі Украіны. Пагадненні былі падпісаныя ў 1997 годзе.

Намеснік міністра замежных спраў РФ Рыгор Карасін падчас пленарнага пасяджэння растлумачыў, што на сённяшні дзень адсутнічаюць якія-небудзь падставы для працягу праваадносінаў па размяшчэнні аб'ектаў і персаналу Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны, у тым ліку абавязальніцтвы расейскага боку па прадастаўленні Украіне аплаты ці іншай кампенсацыі за такое размяшчэнне.

"Асабліва хачу падкрэсліць, што такое змяненне абставінаў было выклікана не дзеяннямі РФ, як часта спрабуюць падаваць на Захадзе, а тымі, якія адбыліся апроч, калі не сказаць насуперак яе волі, развіццём сітуацыі на Украіне, адказам на якое і стала волевыяўленне народаў Крыма", - сказаў Карасін.

Пры гэтым ён не выключыў, што ў сувязі з аднабаковым спыненнем Расеяй гэтых дамоваў могуць узнікнуць прававыя, фінансавыя, маёмасныя і іншыя пытанні, якія запатрабуюць урэгулявання з украінскім бокам. "Мы будзем гатовыя абмяркоўваць гэтыя пытанні з урадам Украіны, які, як мы спадзяемся, будзе сфармаваны дэмакратычным, канстытуцыйным шляхам, будзе прадстаўляць усё насельніцтва Украіны не толькі на словах, але і на справе", - падкрэсліў прадстаўнік МЗС.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках