3 траўня 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і ЗША праводзяць сумесныя ваенныя вучэнні

Недалёка ад Познані пачаліся сумесныя польска-амерыканскія паветраныя вучэнні.

З гэтай мэтай у Польшчу прыляцелі амерыканскія вайскоўцы, дыслакаваныя на тэрыторыі базы Рамштайн у Германіі. Прэс-афіцэр капітан Владзімеж Баран адзначае, што гэта рэгулярнае мерапрыемства, якое таксама праходзіла вясной і восенню мінулага года. Паводле яго слоў, вучэнні не звязаныя з апошнімі падзеямі ва Украіне, паведамляе Polskie radio.

Удзел у вучэннях бяруць транспартныя самалёты "Геркулес", якія належаць Польшчы і ЗША, польскія знішчальнікі МіГ-29 і больш за сто амерыканскіх і польскіх салдат. У праграме прадугледжаныя манеўры, высадка дэсантнікаў і парашутыстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках