3 траўня 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана ў падтрымку Макарэвіча выканала яго песню на Майдане

13

Украінская спявачка вырашыла падтрымаць фронтмэна гурта "Машина времени" Андрэя Макарэвіча, якога цяпер цкуюць у РФ за падтрымку ўкраінцаў.

На вечы памяці "Нябеснай сотні ", якое адбылося на Майдане ў гэтую нядзелю, Руслана выканала адну з самых вядомых песень Макарэвіча "Костер", перадае ТСН.

"Я ведаю, што ў Расеі нельга нічога казаць супраць Пуціна. Менавіта таму ў падтрымку Андрэя Макарэвіча я выканала адну з яго песень", - падпісала спявачка відэа са сваім выступленнем і выклала яго ў YouTube.

Нагадаем, Андрэя Макарэвіча хочуць пазбавіць дзяржаўных званняў і ўзнагарод. У інтэрнэце пачалі збор подпісаў пад петыцыяй на імя Уладзіміра Пуціна. Ініцыятараў абурыў удзел музыкі ў Маршы міру ў Маскве супраць вайны і анэксіі Крыма.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках