3 траўня 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Валожыне за дзень затрымалі трох чалавек са «спайсам»

23
У Валожыне за дзень затрымалі трох чалавек са «спайсам»

Аднаму з затрыманых пагражае да 13 гадоў зняволення.

27 лютага ў адзін дзень у розных частках горада затрымалі трох хлопцаў 21-22 гадоў, якія пры сабе мелі «спайс», піша «Региональная газета».

На сённяшні дзень крымінальная справа супраць дваіх затрыманых. Ім за захоўванне наркатычных сродкаў пагражае да пяці гадоў зняволення. Трэці хлопец пакуль знаходзіцца пад следствам. Па аператыўнай інфармацыі, ён меў намер распаўсюджваць «спайс», таму ў выпадку, калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, маладому чалавеку пагражае ад 8 да 13 гадоў зняволення.

«У Валожыне гэта першы выпадак, звязаны з захоўваннем і распаўсюджваннем спайса, - паведаміў следчы Валожынскага аддзела Следчага камітэта Уладзімір Падарэцкі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках