3 траўня 2024, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны прапанаваў план канфедэралізацыі Расеі

17
МЗС Украіны прапанаваў план канфедэралізацыі Расеі

План прадугледжвае ўвядзенне некалькіх дзяржаўных моў для забеспячэння прадстаўніцтва нацменшасцяў у дзейнасці органаў улады.

Ва ўкраінскім МЗС упэўненыя, што такі крок дазволіў бы РФ наблізіцца да цывілізаваных узораў дэмакратыі, правоў чалавека і павагі да нацменшасцяў, паведамляе "Зеркало недели".

Каментуючы на брыфінгу ў панядзелак, 31 сакавіка ў Кіеве прапанову ад расейскага боку аб федэралізацыі Украіны і забеспячэнні правоў яе грамадзян, дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс паказаў на недапушчальнасць дыктоўкі Украіне, якую форму дзяржаўнага ладу, якія формы палітычнага і эканамічнага або сацыяльна-культурнага жыцця ёй укараніць.

"Расейскай уладзе варта было б сканцэнтравацца на напаўненні ўласнага федэральнага ладу, рэальным зместам, вяртанні да дэмакратычных выбараў на рэгіянальным і мясцовым узроўні, забеспячэнні абароны правоў нацыянальных меншасцяў, якія пакутуюць з-за адсутнасці магчымасці паўнапраўнага ўдзелу ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і прыняцці рашэнняў па развіцці іх тэрыторый", - падкрэсліў ён.

"У выпадку адсутнасці прагрэсу ў гэтым кірунку Украіна магла б даць Расейскай Федэрацыі свае прапановы па ўдасканаленні і аптымізацыі яе дзяржаўнага ладу і палітычнай сістэмы, напрыклад, у выглядзе плана канфедэралізацыі расейскай дзяржавы, укаранення 50-ці дзяржаўных моў, а таксама нацыянальных квот у асноўных органах дзяржаўнай улады, якія б дакладна адлюстроўвалі інтарэсы ўсіх нацыянальных моўных груп расейскага грамадства", - заявіў Перабійніс.

У МЗС Украіны ўпэўненыя, што такі крок дазволіў бы РФ наблізіцца да цывілізаваных узораў дэмакратыі, правоў чалавека і павагі да нацменшасцяў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках